Адміністрацыя ЗША пры дапамозе санкцый фактычна атрымала кантроль над «Русалам», заявіў кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын. Такім чынам Вашынгтон атрымаў кантроль над расійскай алюмініевай прамысловасцю, падкрэсліў ён, піша РИА Новости.

«А з улікам буйнога пакета ў «Нарыльскім нікелі» — не толькі ў алюмініевай, але і нікелевай, меднай, плацінавай і паладыевай і іншых сегментах расійскай прамысловасці, звязаных са здабычай і вытворчасцю каляровых і каштоўных металаў», — дадаў кіраўнік «Раснафты».

Аналагічная сітуацыя закранула і нафтагазавую прамысловасць, адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна