31 мая завяршыўся прыём заявак на правядзенне III Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе. Сайт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) паведамляе, што заяўку атрымалі ад адной краіны — Польшчы.
НАК Польшчы гатовы правесці спаборніцтвы ў Кракаве і іншых гарадах Малапольскага ваяводства.
Афіцыйныя выбары гаспадароў Еўрапейскіх гульняў — 2023 адбудуцца на пазачарговай Генеральнай асамблеі ЕАК у Мінску 22 чэрвеня.





