Кіраўніцтва YouTube прыняло рашэнне блакаваць ролікі шавіністычнага характару, а таксама відэазапісы, якія аспрэчваюць даказаныя выпадкі праявы жорсткасці.

У кампаніі растлумачылі, што пад паняцце шавінізму трапляюць ролікі, якія прасоўваюць нацысцкія ідэі.

«Да таго ж, мы будзем выдаляць кантэнт, які аспрэчвае, што добра задакументаваныя выпадкі праявы жорсткасці, такія як халакост або стральба Sandy Hook, сапраўды адбыліся», — гаворыцца ў паведамленні.

У кіраўніцтве YouTube адзначылі, што гэтая сістэма запрацуе ў поўную сілу праз некалькі месяцаў. Пакуль што выдаленне ролікаў будзе праводзiцца ў выбарачным парадку, бо некаторы кантэнт мае значэнне для даследчыкаў або няўрадавых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0