24 мая ў Нароўлі здарыўся пажар у надворных пабудовах. Высветлілася, што гэта справа рук маленькіх дзяцей, паведамляе «Прыпяцкая праўда».
Двое дзяцей каталіся на ровары і знайшлі пачак запалак. Бліжэй да вечара хлопцы вырашылі паэксперыментаваць — расклалі вогнішча ў сябе ў двары. Потым яны агонь затушылі, але як аказалася, не да канца.
Пашкоджаны гараж і хлеў. На шчасце, з людзей ніхто не пацярпеў.





