Міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі анансаваў стварэнне расійскага поўнаметражнага фільма і серыяла пра падзеі ў Чарнобылі, піша РИА Новости.
Ён растлумачыў, што два вялікія праекты па Чарнобылі знаходзяцца «ў працэсе [стварэння]». «Для амерыканцаў гэта чужы боль, а для нас свой. Пра сябе пішуць пазней, вялікае бачыцца на адлегласці. Гэта тычыцца не толькі вялікіх перамог, але і вялікіх трагедый», — адзначыў міністр культуры Расіі.
Раней Мядзінскі палічыў, што серыял «Чарнобыль» зняты па-майстэрску і з павагай да простых людзей. Паводле яго слоў, у тэлешоу не было «чаканай лухты». «Мы думалі, што будзе горш», — рэзюмаваў Мядзінскі.





