У Навагрудку, першай сталіцы ВКЛ, з'явіцца помнік Міндоўгу. Наколькі хутка — залежыць ад неабыякавых беларусаў, піша Tut.by
На дадзеным этапе патрабуецца сабраць 22 тысячы рублёў.
Рашэнне аб стварэнні помніка было прынята Навагрудскім райвыканкамам яшчэ ў 2012-м. У тым жа годзе адбыўся конкурс эскізных праектаў, на якім перамаглі беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук. Яны павінны былі працягнуць сумесную працу над помнікам. Але сумесная праца так і не праводзілася.
Прайшло шэсць гадоў, і ў 2018-м рашэннем двух мастацка-экспертных саветаў (Гродзенскага абласнога і Рэспубліканскага) пераможцам быў названы Сяргей Бандарэнка.
Помнік плануецца ўсталяваць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку. Па стане на 23 мая 2019-га было сабрана 14 285,89 рубля. З гэтай сумы 10 тысяч рублёў было выплачана Бандарэнку за стварэнне эскізнага праекта.
Другі этап - выраб рабочай мадэлі помніка Міндоўгу, якую неабходна падаць на Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет. Папярэдні кошт мадэлі — 26 тысяч рублёў. Паколькі на рахунку засталося 4 285,89 рубля, неабходна сабраць яшчэ амаль 22 тысячы.
Пасля заключэння мастацка-экспертнага савета пачнуцца будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенні помніка.
***
Спонсарскі рахунак
Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
УНП 500 031 377 ў ЦБП № 416 г. Навагрудак ф-л № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Ліда.
БІК AKBBBY21413.
BY72AKBB36425210006224200000
(З пазнакай «На выраб помніка Міндоўгу»)





