Здарэнне адбылося сёння раніцай на праспекце Леніна ў Гомелі, піша Гомельская праўда.
Мужчыну, які неадэкватна сябе паводзіў, седзячы на прыступках аблвыканкама, заўважыў дзяжурны. Міліцыянт выйшаў ўдакладніць, ці патрэбна дапамога. Заўважыўшы на прыступках кроў, адразу выклікаў хуткую дапамогу і міліцыю. Па прыездзе медыкаў мужчына спрабаваў аказаць супраціў, паводзіў сябе агрэсіўна. Яго шпіталізавалі. У момант здарэння, па словах відавочцаў, знаходзіўся ў нецвярозым стане.
— Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння пабачылі мужчыну з траўмамі абедзвюх рук, — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Юрый Пількевіч. — Медработнікі пры дапамозе супрацоўнікаў міліцыі змясцілі пацыента ў аўтамабіль хуткай дапамогі і шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «рэзаная раны абодвух перадплеччаў». Гэта 34-гадовы жыхар Гомельскага раёна. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама быў судзімы за махлярства, крадзеж і незаконны абарот наркотыкаў. Стаяў на ўліку ў нарколага.
Нядаўна вызваліўся з калоніі, дзе адбываў пакаранне па наркатычным артыкуле. Таксама па рашэнні суда яму было прызначана прымусовае лячэнне ад алкагалізму і наркаманіі. Пасля вызвалення знайшоў працу. Мяркуецца, што на неадэкватны ўчынак жыхара Гомельскага раёна падштурхнула нежаданне плаціць аліменты.





