www.culturepartnership.eu
У Рызе падчас Генеральнай асамблеі Еўрапейскай пісьменніцкай рады (European Writers’ Council) было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. У склад праўлення ўпершыню за час існавання EWC ўвайшла прадстаўніца Беларусі — сябра Сакратарыяту Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, паведамляе прэс-служба СБП
Прэзідэнтам EWC абраная нямецкая пісьменніца Ніна Георге (піша таксама пад псеўданімамі Ан Уэст, Джэйн Баньоль, Ніна Крамер).
Еўрапейская пісьменніцкая рада — федэрацыя 44 нацыянальных арганізацый прафесійных пісьменнікаў, літаратурных перакладчыкаў і праектных менеджараў. Яна прадстаўляе больш за 160 тысяч літаратараў з 34 краін Еўропы, найперш з Еўрасаюза, а таксама Беларусі, Ісландыі, Каталоніі, Нарвегіі, Сербіі, Турцыі, Швейцарыі і Чарнагорыі.
Ад Беларусі з 2010 года правадзейным сябрам EWC зяўляецца Саюз беларускіх пісьменнікаў. З постсавецкай прасторы у Еўрапейскую пісьменніцкую раду, акрамя СБП, уваходзяць толькі літаратурныя арганізацыі краін Балтыі.





