Ваенна-марскія сілы ЗША абвінавацілі расійскі бок у правакаванні небяспечнай сітуацыі ў Філіпінскім моры, якая ледзь не скончылася сутыкненнем эсмінца ВМС Расіі з ракетным крэйсерам USS Chancellorsville, паведамляе CNN.
«Расійскі эсмінец… здзейсніў небяспечны манеўр супраць USS Chancellorsville, наблізіўшыся да яго на 50-100 футаў, і ставячы пад пагрозу бяспеку экіпажа і карабля. Гэта небяспечнае дзеянне вымусіла Chancellorsville цалкам запусціць усе рухавікі і манеўраваць, каб пазбегнуць сутыкнення», — распавёў прадстаўнік амерыканскага ваеннага флоту, назваўшы дзеянні расійскіх вайскоўцаў непрафесійнымі.





