Атрымліваецца, без членства ў саюзе цяпер не стаць ліцэістам?

— Так, на паседжанне трэба ўзяць ксеракопію білета БРСМ. А калі яго няма, пры жаданні ўступіць. Нікога мы не прымушаем, у нас свабодная ўстанова, — пракаментавала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце ліцэя Алена Пазнякова. — На вынікі залічэння членства ў БРСМ ніяк не ўплывае, але прахадныя балы ў нас дастаткова высокія.

Фармальна згодна з беларускімі законамі ўсе грамадскія арганізацыі роўныя, у рэальнасці ж у навучальных установах дзейнічае найперш лукашэнкаўскі БРСМ. Аднак факты, каб паступленне ва ўстанову абумоўлівалі членствам у ім, рэдкія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0