Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй апавясціла членаў Кансерватыўнай партыі, што сышла ў адстаўку як яе кіраўнік, перадае Reuters.
Цяпер партыі трэба будзе абраць новага кіраўніка, які аўтаматычна стане і выконваючым абавязкі прэм'ера, да таго часу кіраваць краінай працягне Тэрэза Мэй.
Апошні тэрмін для вылучэння кандыдатур на пасаду новага кіраўніка Кансерватыўнай партыі — вечар панядзелка.





