У беларускай сталіцы з'явіўся новы від крадзяжоў: гараджане сталі красці электрасамакаты, якія належаць кікшэрынгавым кампаніям. Адзін такі самакат паспрабавала прыўлашчыць пенсіянерка па дарозе на рынак, піша «Мінск-Навіны».
Пенсіянерка, ідучы на рынак, звярнула ўвагу на электрасамакат, які стаіць у яе ў двары. Вяртаючыся дадому ўбачыла, што ён усё яшчэ стаіць на ранейшым месцы, а гаспадара паблізу няма. Вырашыўшы, што самакат нікому не патрэбны, жанчына ўзяла яго, вырашыўшы падарыць унуку.
Супрацоўнікі кікшэрынгавай кампаніі па GPS вызначылі, што самакат знаходзіцца ў жылым доме. У пошуку дапамагло фота, зробленае апошнім кліентам пасля паездкі.
Паколькі бабуля ніколі нават не чула пра кікшэрынг, у кампаніі пашкадавалі пенсіянерку і не сталі пісаць на яе заяву.





