У мінулую суботу ў Бабруйскі РАУС патэлефанаваў жыхар вёскі Баяры, які распавёў, што падчас працы на ўчастку ён выявіў парэшткі «траіх ці чацвярых чалавек», паведамляе Трыбуна працы.

Не прайшло і дваццаці хвілін, як той жа чалавек звярнуўся ўжо ў Бабруйскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях. Яшчэ праз дваццаць хвілін дзяжурны прыняў званок ад службы хуткай медыцынскай дапамогі — медыкам патэлефанавала жанчына, сказаўшы, што яе муж ходзіць па хаце з бензапілой і кажа, што «пад падлогай хтосьці ёсць». Як аказалася, усе гэтыя выпадкі звязаныя — званкі паступілі з адной сям'і.

На месца выехала міліцыя, але ніякіх чалавечых парэшткаў не знайшла. Справа была ў тым, што гаспадар дома, аматар выпіць, нястрымным спажываннем давёў сябе да галюцынацый. З-за спіртнога ў мужчыны пачалося псіхічнае расстройства.

Ад яго дзеянняў ніхто не пацярпеў. Гаспадара дома змясцілі ў псіханеўралагічнае аддзяленне Бабруйскай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0