Пры ліквідацыі знойдзенага боепрыпаса высветлілася, што замест выбуховага рэчыва ён змяшчаў грошы царскай эпохі.
Фота: rus.err.ee.
Сапёраў Заходне-Эстонскай групы выклікалі ў вёску Хельмкюла, дзе падчас земляных работ знайшлі выбуховае прыстасаванне. Гаворка ішла пра 150-мм снарад часоў Першай сусветнай вайны, піша rus.err.ee.
Спецыялісты вывезлі снарад на палігон, але ў працэсе ліквідацыі боепрыпаса высветлілася, што ўсярэдзіне замест выбуховага рэчыва знаходзіліся грошы.
Фота: rus.err.ee.
Там знаходзіліся банкноты 1898-1910 гадоў. Усяго было розных купюр на суму 5100 рублёў.





