Паляванне на казулю ў Беларусі адкрылася 15 мая, але толькі на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл. Незаконную здабычу цяжарнай самкі выявілі дзяржінспектары ў Бялыніцкім раёне. Рэйдавая група Віцебскай абласной і Аршанскай міжраённай інспекцыі высветліла, што самку казулі (разам з 4-ма законна здабытымі самцамі) падстрэліў паляўнічы-расіянін, а егер, які праводзіў тур, заплюшчыў вочы на ​​парушэнне і аформіў дакументы на пяцярых самцоў.

Казуля выношвала траіх дзіцянят, якія неўзабаве павінны былі з'явіцца на свет. Гэта высветлілі, адкапаўшы рэшткі жывёлы. Прычыненую прыродзе шкоду ацанілі ў 12240 рублёў, удзельнікі палявання ўжо пакрылі гэтую суму. Тым не менш, у дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа. Вядома, што егер тры гады таму таксама прыцягваўся да адказнасці за незаконнае паляванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0