NASA
У нядзелю, 9 чэрвеня, пачалася наймацнейшая магнітная бура. Метэазалежным людзям яна пагражае павышаным эмацыйным напружаннем і агульным недамаганнем.
Наступствы метэаўдара будуць адчувальнымі і на наступны дзень, 10 чэрвеня, звяртае ўвагу УНІАН.
Сімптомы пры магнітных бурах:
- бяссоніца альбо дрымотнасць;
- пагаршэнне самаадчування без бачных на тое прычын;
- раздражняльнасць;
- няўважлівасць;
- галаўны боль;
- скокі ціску;
- апатыя.
Як абараніць сябе ад уплыву магнітных бур:
- не пераядайце, налягайце на гародніну, садавіну, белае мяса, рыбу;
- каву замяніце мятнай гарбатай і піце пабольш вады, асабліва ў такі гарачы перыяд, як чэрвень;
- не піце алкаголь незадоўга да метэаўдару і ў дзень, калі ён адбываецца;
- усе складаныя задачы адкладайце на потым, гэта дапаможа захаваць эмацыйны баланс;
- не забывайце, што ваша самаадчуванне залежыць і ад сну, таму ў дні магнітных бур сачыце за рэжымам сну, не заседжвайцеся дапазна;
- трымайце пад рукой прапісаныя доктарам лекі, калі ў вас хранічныя захворванні, бо ў дні метэаўдараў яны могуць абвастрацца;
- не лянуйцеся прагуляцца незадоўга да сну;
- пастарайцеся за 1—1,5 гадзіны перад сном не карыстацца гаджэтамі;
- адмоўцеся ў дні магнітных бур ад далёкіх паездак.
Каляндар магнітных бур на чэрвень:





