Выступ гурта «Машына часу» ў Маскве пад сценамі Крамля ў зборным канцэрце з нагоды Дня Расіі 12 чэрвеня адмяняецца, паведаміў РІА Навіны прэс-сакратар групы Антон Чэрнін.
Раней лідар калектыву Андрэй Макарэвіч напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Калі нехта разлічваў убачыць «Машыну часу» 12 чэрвеня — не ўбачыце. Хтосьці камусьці патэлефанаваў».
Многія інтэрнэт-карыстальнікі, даведаўшыся пра выступ рок-групы на мерапрыемстве ля сцен Крамля, абвінавацілі Макарэвіча ў крывадушнасці, піша Газета.ру. У прыватнасці, яны падкрэслівалі, што лідар «Машыны часу» паводзіць сябе непаслядоўна, адначасова дазваляючы сабе рэзкія выказванні пра Крым і згаджаючыся на падобнага роду канцэрты.
«Машына часу» сёлета сваё 50-годдзе адзначае юбілейным турам.





