Канстытуцыйны суд Малдовы дазволіў распусціць парламент краіны, перадае NewsMaker. Гэта здарылася пасля таго, як учора ў парламенце прарасійскія і праеўрапейскія сілы пайшлі на кампраміс. Новай прэм'еркай стала былая міністр адукацыі Мая Санду з праеўрапейскай кааліцыі Acum («Зараз») — суперніца Дадона на апошніх прэзідэнцкіх выбарах. Яна прынесла прысягу проста ў зале пленарных пасяджэнняў.
У Канстытуцыйны суд 9 чэрвеня звярнуўся Павел Філіп, папярэдні прэм'ер краіны. Філіп запатрабаваў распусціць парламент, бо той «няздольны сфарміраваць урад».
У звароце Філіпа ў КС адзначаецца, што парламент Малдовы павінен быў на працягу 90 дзён выбраць кіраўніцтва і стварыць ўрад. «Да 7 чэрвеня не былі сфарміраваныя працоўныя органы парламента», — адзначаецца ў заяве.
У КС адказалі, што немагчымасць сфармаваць урад дазваляе распусціць парламент.
Рашэнне КС «канчатковае, абскарджанню не падлягае і ўступае ў сілу з моманту публікацыі».
Напярэдадні КС адхіліў прэзідэнта Ігара Дадона ад пасады. На сайце КС паведамілі, што Дадон парушыў Канстытуцыю, не распусціўшы парламент. КС вырашыў часова перадаць паўнамоцтвы Паўлу Філіпу.
Суд і раней прымаў рашэнні, выгадныя мультымільянеру Уладзіміру Плахатнюку і яго Дэмакратычнай партыі, але супраць Плахатнюка аб'ядналіся непрымірымыя ворагі.
Пры выключаным святле: у Малдове прарасійскія і праеўрапейскія сілы пайшлі на кампраміс, каб адхіліць ад улады Плахатнюка
Бліжэй да вечара стала вядома:
Еўрасаюз прызнаў кааліцыю і новы ўрад





