Фота: МУС Расіі
Фотаздымкі, якія паліцыя выдавала за здымкі з кватэры журналіста «Медузы» Івана Голунова, насамрэч былі зробленыя ў падмаскоўнай наркалабараторыі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.
«На гэтых фотаздымках вы бачыце наркалабараторыю, якую паліцэйскія накрылі 6 чэрвеня ў вёсцы Пяцеліна ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці. Прама на месцы былі злоўленыя двое падазраваных — Максім Сахараў і Яўген Панкоў. Арыенціровачная магутнасць лабы — 5 кілаграм наркотыкаў за суткі. На месцы паліцыя знайшла прадметы для вытворчасці мефедрона: каністры, колбы, кантэйнеры, пакеты для фасоўкі, супрацьгазы, маскі, шалі — менавіта здымкі з гэтымі прадметамі МУС выдала за кватэру Галунова», — адзначае тэлеграм-канал.
Івана Галунова затрымалі днём 6 чэрвеня ў цэнтры Масквы па падазрэнні ў збыце наркотыкаў. Паліцыя апублікавала дзевяць фатаграфій з рознымі ёмістасцямі, колбамі і парашкамі, якія нібыта былі знойдзены дома ў Галунова. Пазней высветлілася, што толькі адна з фатаграфій сапраўды зроблена па месцы яго пражывання.
У МУС растлумачылі, што супрацоўнік ведамства памыліўся пры публікацыі фатаграфій з кватэры журналіста.
Паліцыя пачала службовую праверку ў дачыненні да супрацоўнікаў прэс-службы.
8 чэрвеня Нікулінскі суд Масквы адправіў Івана Галунова пад хатні арышт да 7 жніўня.
Журналіст віны не прызнаў. Калектыў «Медузы» паведаміў, што Галуноў атрымліваў пагрозы падчас працы над новым артыкулам пра карупцыю.
У Маскве затрымалі карэспандэнта «Медузы», які расследаваў карупцыю. Абвінавачваюць у продажы наркотыкаў
У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку журналіста Медузы





