Iснуе рэальная небяспека заразіцца шаленствам у час кантакту з вожыкам, расказала газеце «Лепельскі край» эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Паборцава.
У Лепелі вожык прышоў на агарод у цэнтры горада. Гаспадары прынеслі яго дадому, і раптам лясны звярок пакусаў гаспадара. Праз два дні вожык здох, удалося высветліць, што ён быў хворы на шаленства. Пацярпеламу чалавеку прызначаны курс антырабічнай вакцынацыі.
Трэба адзначыць, што сітуацыя з шаленствам жывёл у Лепельскім раёне застаецца неспрыяльнай. Шаленства — адно з нешматлікіх захворванняў, якія не паддаюцца наогул ніякаму лячэнню.
Пра гэта заўсёды павінны памятаць бацькі, не дапускаючы сваё дзіця да дзікай жывёлы.
Чытайце таксама:
У Гродне — нашэсце вожыкаў
У Скідзелі дзеці пагулялі з шалёным вожыкам. У горадзе аб'яўлены каранцін





