Лясны пажар у Пухавіцкім раёне ліквідаваны, паведамляе МНС. Паведамленне пра пажар на плошчы 14 га паступіла 8 чэрвеня а 8:30. Узгаранне адбылося на тэрыторыі Сінчанскага лясніцтва Пухавіцкага лясгаса каля вёскі Мацяевічы.

Пасля авіяцыйнага маніторынгу ачагу верталёт Мі-8 зрабіў 24 скіды (72 тоны вады). Сёння па стане на 08:00 пажар быў лакалізаваны на плошчы 3 га. Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 26 адзінак тэхнікі і 120 чалавек. Пацярпелых няма. На гэты час пажар ліквідаваны.

МНС звяртае ўвагу: нягледзячы на ​​залевы і навальніцы, якія праходзяць месцамі па тэрыторыі нашай краіны, у некаторых раёнах захоўваецца высокая пажарная небяспека лясоў, а мясцовыя органы ўлады ўводзяць забарону на іх наведванне. Інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы і пра сітуацыю з забаронамі можна атрымліваць на спецыяльнай карце: 112.by/shtorm

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?