Фота з сайта uefa.com
Зборная Партугаліі выйграла новы футбольны турнір Ліга нацый.
Усе зборныя былі падзеленыя на чатыры дывізіёны A, B, С, D.
А — наймацнейшы дывізіён, ён быў падзелены на чатыры групы, турнір у групах выйгралі зборныя Партугаліі, Нідэрландаў, Англіі і Швейцарыі.
Фінал чатырох і прайшоў у Партугаліі, у фінальным матчы ў нядзелю Партугалія перамагла Нідэрланды з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Гансалу Гедэш.
Зборная Англіі заваявала трэцяе месца, адолеўшы швейцарцаў па пенальці.
Беларусь гуляла ў дывізіёне D — для самых слабых камандаў, атрымала павышэнне ў С. І галоўнае, магчымасць, пазмагацца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы — 2020.
Матчы для шчасліўчыкаў у D пройдуць у сакавіку наступнага года. Беларусь гуляе з Грузіяй. Пераможца згуляе з пераможцам матча Косава — Паўночная Македонія. І вось ужо пераможца гэтага другога матча атрымае пуцёўку на Еўра-2020





