Намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана Канстанцін Пятроў агучыў папярэднія вынікі датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў рэспубліцы напярэдадні, перадае выданне Nur. Лідзіруе, па словах Пятрова, в.а. прэзідэнта краіны Касым-Жамарт Такаеў. За яго прагаласавалі 70,76% выбаршчыкаў.
На другім месцы апазіцыйны кандыдат Аміржан Касанаў. Яго, паводле папярэдніх выніках выбараў, падтрымалі 16,02% казахстанцаў.
Яўка склала 77%.





