Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на абвінавачванні ў запазычанні слоў з прамовы Пятра Парашэнкі для выступу ў Брусэлі.

У пачатку выступу на з'ездзе партыі «Слуга народа» Зяленскі жартам усумніўся ў арыгінальнасці прамовы. Адпаведнае відэа апублікавана на YouTube-канале партыі. «Гэта сапраўды мая прамова? Не Пятра Аляксеевіча? Так, сапраўды, наша. Мы рыхтаваліся ўвечары», — сказаў ён.

Раней прэс-сакратар экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Святаслаў Цэголка ў сваім Facebook абвінаваціў дзейнага кіраўніка дзяржавы ў плагіяце прамовы свайго папярэдніка. Паводле яго слоў, на брыфінгу са старшынёй Еўрапейскай рады Дональдам Тускам 5 чэрвеня Зяленскі выкарыстаў абзац з прамовы Парашэнкі на з'ездзе партыі «Еўрапейская салідарнасць».

У прыватнасці, фразу: «Украіна ў ЕС — гэта смерць расійскага імперскага праекта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0