10 чэрвеня Ігар Шуневіч быў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі. Гэта адбылося падчас рабочай сустрэчы, на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў.

— Так і ёсць. Ігар Шуневіч сам падаў рапарт аб адстаўцы кіраўніку дзяржавы. Падчас рабочай сустрэчы прэзідэнт азнаёміўся з рапартам, пагадзіўся з ім і не стаў пярэчыць. Прычыны свайго жадання сысці з пасады міністра Ігар Шуневіч адлюстраваў у гэтым рапарце. Гэта тлумачыцца і яго ўнутранымі матывамі. А таксама тым, што, на яго думку, ведамству патрэбны свежы погляд на працу. Прэзідэнт не стаў пярэчыць. Нічога надзвычайнага ў гэтым няма, — распавяла kp.by прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.

Шуневіч сышоў у адстаўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0