«Дуб дружбы», які прэзідэнты ЗША і Францыі Дональд Трамп і Эмануэль Макрон пасадзілі на лужку Белага дома вясной мінулага года, засох і загінуў, паведамляе DW.
У ходзе візіту прэзідэнта Францыі ў Вашынгтон у красавіку 2018 года Макрон і Трамп пасадзілі саджанец еўрапейскага дуба, які павінен быў сімвалізаваць сяброўства паміж дзвюма краінамі.
Саджанец быў выкапаны з месца бітвы пры Бэла Вуд на поўначы Францыі, дзе ў 1918 годзе падчас Першай сусветнай вайны загінула каля 2000 амерыканскіх салдат.
Неўзабаве пасля пасадкі саджанец выкапалі і змясцілі ў каранцінную зону для фітасанітарнага кантролю, каб пазбегнуць распаўсюджвання хвароб і небяспечных відаў насякомых.
Дрэва загінула падчас каранціну, дзе яно павінна было знаходзіцца на працягу двух гадоў, пасля чаго яго дазволілі б зноў высадзіць на лужку Белага дома.





