Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 6 чэрвеня ў вёсцы Мічурынская Гомельскага раёна.
Як стала вядома, хлопчык 2014 года нараджэння пад наглядам мамы гуляў з мыльнымі бурбалкамі ў кампаніі іншых дзяцей. Неўзабаве дзіця пабегла за бурбалкай, наступіла на люк памыйнай ямы чатырохкватэрнага жылога дома і правалілася.
Сведкам здарэння стала мама малога. Яна ж і кінулася ратаваць сына. Пашанцавала, што калодзеж быў неглыбокім: кожныя два дні яго выпампоўвалі трактарам.
На наступны дзень жанчына з сынам звярнулася ў абласную дзіцячую клінічную бальніцу. На шчасце, хлопчык абышоўся ранкамі на плячы і спіне.
Пасля інцыдэнту крышку памыйнай ямы аператыўна замацавалі, месца вакол яе абгарадзілі.





