П'яны мужчына ў Бабруйску падчас распівання спіртных напояў нанёс сабутэльніку шматлікія ўдары сякерай, паведамляе СК.

Трагедыя адбылася ноччу 8 чэрвеня па месцы жыхарства 53-гадовага падазраванага. Ад нанесеных удараў 39-гадовы мужчына памёр. Пасля гаспадар жылля патэлефанаваў сваёй знаёмай і ва ўсім прызнаўся. Жанчына паведаміла ў міліцыю.

Следчыя забралі сякеру. Завялі крымінальную справу па ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) КК. Падазраванага затрымалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?