12 чэрвеня адзначаецца Дзень Расіі, гэта выхадны дзень у РФ. У Маскве ён можа быць адзначаны незвычайна. Актывісты руху супраць карупцыі заклікалі да правядзення маршу ў абарону арыштаванага журналіста сайта «Медуза» Івана Галунова. 

Галунова абвінавацілі ў продажы наркотыкаў у часе, калі ён рыхтаваў журналісцкае расследаванне пра пахавальныя бюро, звязаныя, у тым ліку, з маскоўскай мэрыяй.

На думку яго калег, справа замоўленая і сфальшаваная. Галуноў не толькі не распаўсюджваў наркотыкаў, але нават і не п'е. Што цікава, экспертыза не выявіла адбіткаў пальцаў Галунова на пакеціках з наркотыкамі, нібыта знойдзеных у яго кватэры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?