Украінская праўда
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адправіў у адстаўку 15 кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».
«Сёння паступіла першая частка прадстаўленняў аб звальненні кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый», - заявіў на брыфінгу намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Руслан Рабашапка.
Ён удакладніў, што ў адстаўку адпраўленыя кіраўнікі Чарнігаўскай, Хмяльніцкай, Херсонскай, Цярнопальскай, Сумскай, Палтаўскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Львоўскай, Кіраваградскай, Кіеўскай, Івана-Франкоўскай, Запарожскай, Закарпацкай і Валынскай абласцей.
Раней прэс-сакратар Зяленскага Юлія Мендэль заяўляла, што прэзідэнт лічыць неабходным замяніць усіх губернатараў.





