Увечары 11 чэрвеня карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова вызвалілі з-пад хатняга арышту. Расійскага журналіста абвінавачвалі ў замаху на збыт наркотыкаў. Ён сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі паліцэйскія. Дзеянні супрацоўнікаў паліцыі, якія затрымлівалі Галунова, праверыць Следчы камітэт Расіі.





