Галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка пасля паразы ад каманды Паўночнай Ірландыі (0:1) у матчы кваліфікацыі Еўра-2020 заявіў, што не будзе падаваць у адстаўку. Нагадаем, што беларусы прайгралі чацвёрты матч запар
«Якая задача будзе стаяць на канцоўку кваліфікацыі?»
Задача тая ж. Будзем рыхтавацца да Лігі нацый і спрабаваць набіраць ачкі», — цытуе Крывушэнку Прессбол
«Я сваю працу раблю. У мяне мэта: пазмагацца за выхад на чэмпіянат Еўропы. Любы трэнер пра гэта марыць. Што я буду заяўляць? Мы ж не гулялі з Сан-Марына. Нам супрацьстаялі чатыры моцныя супернікі. Кантакт з камандай у мяне добры. Але ацэньваць не мне — кіраўніцтву»
Фінальныя матчы Лігі нацый пройдуць у сакавіку. Першы матч з Грузіяй.