Аварыя адбылася каля 13 гадзін 11 чэрвеня на аўтадарозе «Гірэйшы-Кардэлішкі», паведамляе ДАІ вобласці
Фота ДАІ
Сутыкненне адбылося паміж грузавым аўтамабілем «МАЗ», якім кіраваў 49-гадовы вадзіцель, і аўтамабілем «Ford Fusion».
Пацярпелі пасажыры Ford: 35-гадовая жанчына і дзеці 2015 і 2019 гадоў нараджэння, якія з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў Браслаўскую бальніцу.