Як вынікае з інфармацыі ў раздзеле «рэктарат» на сайце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, у кіраўніцтве ВНУ з'явіўся прарэктар «па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі».
Пасаду заняў былы начальнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Дзербін.
Аляксей Дзербін справа.
Не так даўно ІАЦ як інстытут быў скасаваны, а ягоныя функцыі перайшлі да новастворанага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў на чале з саўбезаўцам Алегам Макаравым.
А як жа Дзербін апынуўся ў МДЛУ і чым будзе займацца? Пра гэта ён расказаў «Нашай Ніве».
«Планаў шмат, дзякуй за ўвагу. Як я тут апынуўся? Як і ўсе астатнія апынаюцца на пасадах. Зацікавіла мяне гэтая пасада.
Я валодаю некалькімі замежнымі мовамі, таму не бачу праблем. Якімі канкрэтна? Англійскай і польскай. А інтэрнацыяналізацыя адукацыі азначае развіццё міжнародных сувязяў», — патлумачыў Дзербін.