Тысячы людзей выйшлі на акцыю пратэсту ў Маскве, хоць яна несанкцыянаваная
Фота Новай газеты
Паліцэйскія затрымліваюць удзельнікаў акцыі, якія выйшлі ў футболках ў падтрымку журналіста Івана Галунова, у асноўным мужчын. Затрыманыя таксама журналісты «Мядузы» Ілля Жэгулеў і Андрэй Перцаў, рэжысёр Леанід Маранцідзі, Аляксей Навальны. Усяго затрымана каля 200 чалавек
Мэрыя Масквы раней адмовілася ўзгадніць акцыю.
Іван Галуноў быў затрыманы ў чацвер, яго абвінавачвалі ў падазрэнні на збыт наркотыкаў. Яго затрыманне выклікала вялікую хвалю салідарнасці сярод журналістаў, дзеячаў культуры, простых людзей. Учора следчыя дзеянні ў дачыненні да Галунова былі спынены.
На 12 чэрвеня (сёння ў Расіі выхадны дзень) была запланаваная акцыя ў падтрымку Галунова, нягледзячы на вызваленне журналіста, ад маршу вырашылі не адмаўляцца. Ён праходзіць як пратэст супраць рэпрэсій і затрыманняў