У герояў будзе месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску.
Два разы на тыдзень героі будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Па нарастальнай з кожным заданнем героі ўсё болей у сваім жыцці пачнуць выкарыстоўваць беларускую мову.
Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыз у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме герояў.
Калі нехта яшчэ не наважыўся перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!
Героі будуць абірацца з дапамогай анлайн-кастынгу. Заяўку на ўдзел можна падаць тут да 1 ліпеня.





