Карэкціроўкі адбудуцца пасля завяршэння будаўнічых работ, меркавана ў 1-й палове ліпеня.
У цяперашні час з праспекта Дзяржынскага на плошчу вядуць тры паласы, чацвёртая прызначана для павароту направа ў кірунку пл. Мяснікова. З вул. Нямігі на плошчу можна выехаць таксама па трох палосах, крайняя правая адводзіць аўтамабілі направа на вул. Цэткін.
З вул. Клары Цэткін, калі ехаць з боку вул. Кальварыйскай, рух арганізаваны па трох палосах у прамым напрамку ў бок пл. Мяснікова, з крайняй правай можна збочыць на пр. Дзяржынскага.
З боку пл. Мяснікова арганізаваны выезд праз плошчу на вул. К. Цэткін ў бок вул. Кальварыйскай, а таксама на вул. Нямігу.
Для павароту налева на пр. Дзяржынскага выдзелены тры паласы.





