pixabay.com
У 2020 годзе мінімальная заработная плата ў Польшчы можа скласці 2450 злотых (570 еўра). Гэта павелічэнне на 700 злотых (163 еўра) з пачатку праўлення партыі «Права і справядлівасць», - адзначыў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, паведамляе Радыё Польшча.
У цяперашні час мінімальны заробак складае 2250 злотых (523 еўра), што азначае павелічэнне на 8,9%.
Мінімальная пагадзінная стаўка на 2020 год прапанавана на ўзроўні 16 злотых - 3,7 еўра (у 2019 годзе яна складае 14,70 злотых — 3,4 еўра).





