У частцы № 7404 унутраных войскаў МУС у Баранавічах, Радыё Свабода паведамілі пра раптоўную смерць іх вайскоўца Дзмітрыя Ханцэвіча.
Дзяжурны вайсковай часткі сказаў, што здарэнне адбылося 12 чэрвеня раніцай: «Ён прыехаў на ровары ў вайсковую частку і неўзабаве памёр. Высвятляюць прычыны. Ён быў старшым кантралёрам, намесьнікам камандзіра ўзводу. Жыў у Баранавічах».
Дактары, якія рабілі рэанімацыю, казалі пра нізкі ціск у Дзьмітрыя.
«Прыязджала следчая група, прыкмет гвалтоўнай смерці не знайшла», — сказалі ў вайсковай частцы.
Паводле крыніцы блогера Nexta, саслужыўцы знайшлі Дзмітрыя ў раздзявальні ў непрытомным стане, самі пачалі рэанімаваць і выклікалі хуткую дапамогу, дактары якой потым працягвалі рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца».





