10 чэрвеня каля пасёлка Чырвоны Сцяг Буда-Кашалёўскага раёна патануў 31-гадовы мужчына, паведамляе мясцовая газета «Авангард».
У той вечар мужчына разам з 51-гадовай маці праходзіў міма возера. Жанчына спатыкнулася і ўпала ў ваду. Сын кінуўся ратаваць маці. Ён дапамог ёй выбрацца з вады, аднак сам да берага так і не дабраўся. Мясцовыя жыхары дасталі цела мужчыны, але было ўжо позна — ён загінуў.





