Вядомую італьянскую актрысу Арнэлу Муці прысудзілі да штрафу і шасці месяцаў турмы ўмоўна за спробу махлярства, паведамляе BBC.
Такім чынам суд задаволіў пазоў, пададзены супраць яе адміністрацыяй тэатра Вердзі ў горадзе Пардэноне.
Там заявілі, што адсутнасць актрысы «праз хваробу» на спектаклі 10 снежня 2010 года была пацверджана фальшывай даведкай, што ў выніку пацвердзіла следства.
На самай жа справе прычынай яе адсутнасці стала вячэра ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Пуціным.
Вярхоўны касацыйны суд пацвердзіў яе 6-месячны ўмоўны тэрмін турэмнага зняволення, а таксама штраф у памеры 500 еўра і 30 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі тэатру Вердзі. Калі яна не заплаціць штраф, то адправіцца ў турму.





