Небяспечную знаходку ўбачылі віцебскія будаўнікі, якія вядуць рамонтныя работы каля Дома друку. Выклікалі ратавальнікаў, паведамляюць «Витебские вести».

Сапёрна-піратэхнічная група, якая прыехала на месца здарэння, высветліла, што рабочыя спалохаліся нездарма — граната F1 была з запалам і магла ў любы момант выбухнуць. Сапёры забралі «лімонку» і адвезлі яе ў бяспечнае месца для падрыву, а заадно даследавалі тэрыторыю мінашукальнікам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна