Перамовы Расіі і Беларусі па пераходзе на адзіную валюту вядуцца, але яны яшчэ на пачатковай стадыі, заявіла кіраўніца расійскага цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна, паведамляе РИА Новости.
«Што да перамоў з Беларуссю, яны сапраўды вядуцца, але на вельмі пачатковай стадыі. Я нагадаю, што ў нас у саюзным дагаворы гаворка ішла пра магчымы пераход і да адзінай валюты», — распавяла яна.
«Але яшчэ раз, мы яшчэ на пачатковай стадыі абмеркаванняў, і вядома пакуль што гаворка не ідзе пра тое, каб распаўсюджваць гэта на іншыя краіны», — дадала яна.





