Мільярдэры, якія публічна паабяцалі зрабіць ахвяраванні на аднаўленне Нотр-Дам, яшчэ не заплацілі ні цэнта на рэканструкцыю, паведамляе AP.

Пра гэта сказаў прэс-сакратар Нотр-Дама Андрэ Фіно.

«Яны хочуць ведаць, на што трацяцца іх грошы, а не проста плаціць зарплату супрацоўнікам», — сказаў ён.

Замест гэтага аплачвалі рахункі і выплачвалі зарплату работнікам пераважна грамадзяне ЗША праз дабрачынны фонд «Сябры Нотр-Дам».

Нагадаем, адразу пасля пажару найбагацейшыя французскія мільярдэры заявілі, што гатовыя ахвяраваць на аднаўленне сабора сотні мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0