Дэмакратычная партыя Малдовы алігарха Улада Плахатнюка абвясціла пра разблакаванне ўрадавых будынкаў пасля таго, як пасол ЗША ў Малдове Дэрэк Хоган наведаў 14 чэрвеня офіс партыі, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам партыі, у тым ліку з Плахатнюком.

Ён знаходзіўся там 15 хвілін, пасля чаго з'ехаў. Па яе выніках дэмакраты пагадзіліся разблакаваць ўрад.

Акрамя таго, у парламент вернуцца дэпутаты-дэмакраты, якія не з'яўляліся там з 8 чэрвеня.

Чытайце таксама: Урадавы крызіс у Малдове: партыя Плахатнюка пагадзілася адклікаць сваіх людзей з урада

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?