Скрыншот відэа kremlin.ru
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін павіншаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна ў дзень яго 66-годдзя і падарыў яму куфар з расійскім марозівам, перадае kremlin.ru.
Пуцін заехаў да Сі Цзіньпіна 15 чэрвеня перад пачаткам саміту Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі (НУМДА), які праходзіць у сталіцы Таджыкістана Душанбэ. У гэтую арганізацыю ўваходзяць 27 краін, яшчэ ў 11 — маюць статус назіральнікаў.
Прэзідэнт Расіі таксама ўручыў Сі Цзіньпіну торт з надпісам на кітайскай мове.
Напярэдадні Сі Цзіньпіна павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Сустрэча адбылася ў Бішкеку на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну да дня нараджэння бронзавага бусла і кошык прадуктаў з Александрыі





