У інтэрнэце з'явіліся відэа і фотаздымкі з Аргенціны і Уругвая, дзе адбыўся маштабны збой у энергасістэме.
На відэа і фотаздымках — вячэрнія віды на горад, дзе святло не гарыць ні ў адным акне, АЗС стаяць зачыненыя, піша РБК.
Збой адбыўся ў аргенцінскай энергасістэме і закрануў некалькі суседніх краін, у тым ліку поўдзень Бразіліі і некалькі гарадоў у Чылі. Інцыдэнт адбыўся ў 7:06 па мясцовым часе (13:06 па Мінску) 16 чэрвеня.
Паводле Бі-бі-сі, без святла засталіся каля 48 млн чалавек. У выніку збою рух цягнікоў у рэгіёне Буэнас-Айрэса паралізаваны. У Буэнас-Айрэсе стаіць метро.





