DRAGON-19 — гэта найбуйнейшыя ў гэтым годзе ваенныя манеўры ў Польшчы, якія будуць доўжыцца чатыры дні.
Манеўры праходзяць на сушы, на моры, у паветры і кіберпрасторы, іх галоўная мэта — праверыць сумяшчальнасць польскіх частак з саюзніцкімі войскамі, якія дыслакуюцца ў Польшчы ў рамках умацавання ўсходняга флангу НАТА.
Галоўным удзельнікам манеўраў DRAGON-19 ёсць 11-я Люблінская дывізія бранятанкавай кавалерыі, якую ў рамках вучэнняў падтрымаюць вайсковыя падраздзяленні ЗША, Брытаніі, Канады, Германіі, Румыніі і Славакіі.