Урады Расіі і Беларусі працуюць над даручэннямі па паглыбленні інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Свае прапановы па гэтым пытанні яны павінны прадставіць прэзідэнтам Уладзіміру Пуціну і Аляксандру Лукашэнку да 25 чэрвеня. Пра гэта распавёў спікер ніжняй палаты парламента Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, перадае інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў Андрэйчанкі, адносіны Расіі і Беларусі не стаяць на месцы, а развіваюцца. Ён адзначыў, што інтэграцыя — няпросты працэс і сёння «паміж краінамі маецца шмат праблемных пытанняў». У прыватнасці, удакладніў Андрэйчанка, у Саюзнай дзяржаве не змаглі да канца стварыць адзіны рынак, а таксама роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?