Сёння «Радыё Свабода» памылкова паведаміла пра тое, што на табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск назвы Kiev і Lvov нядаўна памянялі на Kyiv і Lviv. Нібыта ў Беларусі далучыліся да кампаніі ўкраінскіх уладаў #KyivNotKiev, якая заклікае праводзіць транслітарацыю ўкраінскіх гарадоў з украінскай мовы, а не з рускай.
Як аказалася, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Насамрэч у мінскім аэрапорце Kyiv і Lviv, у транслітарацыі з украінскай мовы, пішуць ужо некалькі гадоў. Так пачалі пісаць яшчэ да кампаніі ўкраінскіх уладаў #KyivNotKiev.
Фота за 2017 год: Tut.by.





